18 студзеня ў 20.00 у Loft Café ў рамках аўтарскага праекта «Джаз з Андрэем Славінскiм» мы прадставім Вашай увазе новую джазавую праграму «Джаз па-беларуску».

 Асноўны склад «Vip Jazz Андрэя Славінскага» выступіць у партнёрстве з салісткай Вольгай Сацюк. У гэты вечар прагучаць вядомыя і не вельмі джазавыя кампазіцыі. Асаблівасцю вечара стане тое, што мы прадставім Вам іх на нашай роднай, беларускай, мове. Гэта будзе смелы эксперымент, але мы паспрабуем зрабіць усё для таго, каб гэты вечар Вам запомніўся, каб ён стаў асаблівым!
vipjazz

© «VIP Jazz» Андрея Славинского
+375 29 188 00 33